Паўднёвы (Брэст)
Выгляд
Пасёлак
Паўднёвы
|
Паўднёвы (трансліт.: Paŭdniovy, руск.: Южный) — былы пасёлак у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіў у склад Гершонскага сельсавета. З 1958 года ў складзе Брэста.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі на месцы пасёлка быў маёнтак у Камянец-Жыравецкай воласці Брэсцкага павета. У пачатку XX стагоддзя зямлю маёнтка выкупіла ваеннае ведамства Расійскай імперыі для будаўніцтва летніх казармаў. У часы Польскай Рэспублікі на месцы казармаў у 1936—1938 гадах пабудаваны ваенны гарадок. З 1939 года ў складзе БССР. Спачатку ў Пугачоўскім, у 1954—1958 гадах у Гершонскім сельсаветах Брэсцкага раёна. У 1958 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада[1].
Зноскі
- ↑ Южный // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Южный // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх